У найбліжэйшы час у Мінску з'явяцца таксама вуліцы ў гонар Аркадзя Смоліча і Алеся Дудара. А сквер плануецца назваць у гонар былога мінскага мэра Аляксандра Герасіменкі.

Тут ёсць нюанс, што вуліца Герасіменкі ў Мінску ўжо ёсць, але не Аляксандра, а Назара — падпольшчыка часоў вайны. 

«Мы звярталіся ў дзяржаўны камітэт па маёмасці і яны патлумачылі, што сквер аднаго Герасіменкі пры наяўнасці вуліцы іншага Герасіменкі не супярэчыць законе», — патлумачылі «Нашай Ніве» ва ўпраўленні ідэалогіі Мінгарвыканкама.

«Таксама ў нас ёсць спіс з 65 асобаў, якіх трэба ўганараваць у тапаніміцы. Першымі ў спісе ідуць Васіль Быкаў, Міхась Савіцкі, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін. Калі яны з'явяцца? Калі будуць пабудаваныя новыя вуліцы. Але зноў жа, бывае, уносяцца карэкціроўкі ў чарзе найменаванняў. Напрыклад, святкуецца стагоддзе Пагранічных войскаў, і мы называем «віртуальную» вуліцу ў гонар пагранічніка, героя СССР Яўгена Міркоўскага», — тлумачаць гарадскія ўлады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?