Гарадскі суд Капенгагена прысудзіў дацкага вынаходніка Петэра Мадсэна да пажыццёвага зняволення за забойства журналісткі Кім Валь.

Па дадзеных следства, Мадсеэн забіў журналістку падчас паездкі на падлодцы «Наўтылус», якую ён сканструяваў і пабудаваў. Затым ён расчляніў цела Валь.

Суддзя Анет Буркё, якая старшынюе на працэсе, заявіла, што суд прыйшоў да высновы, што Валь была забітая. Мадсэн, паведаміла яна, не прадаставіў ніякага «годнага даверу» тлумачэння таму, што адбылося.

На працэсе Мадсэн прызнаваў, што расчляніў цела Валь, але адмаўляў, што забіў яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0