У калінінградскім заапарку 25 красавіка паліцэйскія, супрацоўнікм муніцыпальнай службы грамадзянскай абароны і ахоўнікі правялі сумесныя вучэнні, як вылавіць льва, які ўцёк з вальера. Аднак замест драпежніка ўдзельнікам вучэнняў давялося лавіць супрацоўніка заапарку, апранутага ў касцюм тыгра.

Аперацыя пачалася самай раніцай і доўжыліся 30 хвілін. За гэты час «тыгра» ўдалося злавіць, абезрухоміць і вярнуць у вальер. Па словах прадстаўнікоў заапарку, вучэнні праводзіліся для «адпрацоўкі камунікацыі паміж усімі ўдзельнікамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0