У час дэмантажа даху ў Гродна будаўнікі знайшлі паляўнічую стрэльбу з патронамі, якая была загорнута ў нямецкі сцяг са свастыкай. Аб знаходцы будаўнікі адразу паведамілі ў міліцыю.

«Расчышчаючы паддашша будаўнікі выявілі скрутак, загорнуты ў газету «Праўда», датаваную кастрычнікам 1944 года, — распавядае начальнік крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Віталь Зезюлевіч. — Там у нямецкім сцягу была разабраная двуствольная паляўнічая стрэльба, малакаліберны пісталет, так званы «Монтэ-Крыста», і 125 патронаў рознага калібру да ружжа і пісталета».

Находку адправілі на экспертызу ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0