26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа.

У атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы ў 1945 годзе. Звыш 70% радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі

Чарнобыльская катастрофа аказала ўздзеянне на ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 мільёнаў жыхароў Беларусі, у тым ліку больш як паўмільёна дзяцей.

Мінгарвыканкам ухваліў заяўку на правядзенне «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка. Паводле сцэнара збор удзельнікаў будзе каля кінатэатру «Кастрычнік» у 18.00. Адтуль шэсце рушыць па праспекце Незалежнасці, па вуліцы Сурганава і Арлоўскай да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля» у парку Дружбы народаў. Там дазволена правесці мітынг-малітву і ўскласці кветкі з 20.00 да 20.30

Актывісты КХП — БНФ правядуць сваю акцыю ў Кіеўскім скверы з 18:00 да 20:30, мерапрыемства таксама дазволенае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0