З пачатку антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) Узброенымі сіламі Украіны ў 2014 годзе на Данбасе загінулі 3784 вайскоўцы, напісаў у сваім фэйсбуку галоўны вайсковы пракурор краіны Анатоль Матыёс.

Паводле яго слоў, статус удзельніка баявых дзеянняў атрымалі 326 тысяч чалавек, з іх 8489 атрымалі раненні. Матыёс адзначыў, што на 1 сакавіка 2018 года прынамсі 554 вайскоўцы, якія ўдзельнічалі ў АТА, скончылі жыццё самагубствам.

Ён паведаміў, што вайсковая пракуратура вывучыла сітуацыю з псіхалагічнай рэабілітацыяй удзельнікаў АТА. Яны праходзяць лячэнне за кошт бюджэту. «Шчыра кажучы, разумелі, што вынікі будуць не бліскучымі, але мы дакладна не чакалі, што на самой справе ўсё так дрэнна», — заўважыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0