Урад вызначыў, якія паслугі незанятыя ў эканоміцы беларусы будуць аплачваць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах. Гэта прапісана ў пастанове Саўміна № 314 ад 24 красавіка.

Прадугледжваецца, што незанятыя ў эканоміцы працаздольныя грамадзяне будуць аплачваць па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне паслуг, наступныя камунальныя паслугі:

— гарачае водазабеспячэнне (з 1 студзеня 2019 года);

— газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў;

— цеплазабеспячэнне (з 1 кастрычніка 2019 года).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0