Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за чэмпіянатам Беларусі!

Чэмпіянат Беларусі па футболе разганяецца. У пятніцу пачнецца ўжо тур пад нумарам пяць. А БАТЭ па-ранейшаму мае максімум пунктаў. Здаецца, занадта рана некаторыя хавалі чэмпіёнскія перспектывы барысаўскай каманды. У мінулым туры першы пункт нарэшце набрала «Гарадзея», цяпер ім вельмі хочацца дастаць і першую перамогу.

У мінулым туры спраўдзілася 6 з 8 нашых прагнозаў. Пачынаем знаёмства з супернікамі гэтага тура.

«Мінск» — «Дынама» (Брэст)

Фота з суполкі «Дынама» (Брэста) Укантакце.

«Мінск» дастаткова прадказальна знаходзіцца на дне турнірнай табліцы. Каманда зрабіла стаўку на маладых уласных выхаванцаў, а не на закупленых гасталёраў, які з года ў год хістаюцца з аднаго клуба ў іншы. Стаўка на моладзь перспектыўна і з гледзішча папулярнасці — заўзятараў клуб набірае акурат з ліку вучняў сваёй футбольнай школы, а таксама іх бацькоў.

Брэсцкае «Дынама», мабыць, думала, што чэмпіянат для іх пачнецца зусім не так. Аднак пасля пяці тураў каманда займае ўсяго толькі дзявяты радок, маючы 5 пунктаў. На апошніх хвілінах Брэст выратаваў нічыю са «Смалявічамі». Адзін з самых таленавітых футбалістаў апошняга часу Павел Савіцкі спраўна забівае галы, але пакуль гэтага мала. У абароне берасцейцам яўна не хапае дыскваліфікаванага Аляксея Гаўрыловіча, які наступіў на нагу барысаўцу Неманьі Мілунавічу. На матч са «Смалявічамі» футбалісты «Дынама» выйшлі ў майках «Не было наўмыснага фолу».

Прагноз «НН»: перамога «Дынама» з розніцай больш чым у 1 гол

«Гомель» — «Іслач»

«Гомель» зрабіў рэкорд гэтага сезона. У гульні з мінскім «Дынама» каманда скарыстала на полі аж дзевяць легіянераў! Пры гэтым рэгламентам не дазваляецца, каб адначасова было больш за пяць. Справа ў тым, што ўкраінцы Бацішчаў і Цярэшчанка ўжо не маюць статусу легіянераў. А на замену легіянеры выходзілі замест легіянераў. Івуарыец Мухамед Канатэ быў тым, хто забіў адзіны гол сваёй каманды ў апошнім туры.

«Іслач» пакуль не выйгравала і не прайгравала ў гэтым сезоне. Самая міралюбівая каманда чэмпіянату. Чатыры гульні — чатыры нічые. Што будзе раней: параза ці перамога? Каларытны настаўнік «ваўкоў» Віталь Жукоўскі кажа, што «лепш чорнае ці белае, але ніяк не шэрае». Паглядзім, што яны прапануюць у Гомелі.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.

«Шахцёр» — «Тарпеда»

Фота з суполкі «Тарпеда» ў vk.com.

Хутка ўжо май будзе па календары, а «Шахцёр» усё яшчэ без перамог. Адстаўка галоўнага трэнера не дапамагла «гарнякам» зламаць моцны па красавіку «Дняпро». Брамнік клуба сказаў, што дзейнічаць у поўную сілу «Шахцёр» пакуль не ў стане, бо каманда проста не гатовая. Яшчэ адзін каменьчык у гарод польскага трэнера Зуба. Адсутнасці перамогі і на гэты раз заўзятары яўна не зразумеюць.

Мабыць, самая стылёвая каманда гэтага чэмпіянату — мінскае «Тарпеда». На хатні матч супраць «Нёмана» каманда выйшла ў новай форме: чорна-белыя майкі з вышытымі пад каўняром датамі — 1947, 1962, 1966, 1967, 1969. У гэтыя гады «аўтазаводцы» здабывалі перамогу ў чэмпіянаце БССР. Праўда, не дапамагло. «Тарпеда» ўпершыню саступіла. Зрэшты, хутчэй за ўсё, задача на сезон для чорна-белых — застацца ў вышэйшай лізе.

Прагноз «НН»: «Шахцёр» пераможа.

БАТЭ — «Слуцк»

Калі зірнуць у турнірную табліцу, то гэта цэнтральная сустрэча тура. Сустракаецца першая і трэцяя каманды на дадзены момант. БАТЭ на здзіўленне класна пачаў першынство. Не прапускаюць, забіваюць, перамагаюць. Міхаіл Гардзяйчук мае забітыя мячы ўжо ў трох гульнях запар. Пасля пераможнага мяча ў браму «Віцебска» Гардзяйчук пабег на лаву запасных, дзе ўзяў майку траўмаванага Аляксея Рыаса, каб падтрымаць партнёра па камандзе. У Барысаве сваіх не забываюць.

Заўзятары «Крумкачоў» у свой час спявалі на матыў Містара Прэзідэнта «Я-я-яўген Шыкаўка, я-яе». Цікава, ці перахапілі ўжо гэтую фішку ў «Слуцку»? Шыкаўка выдаў фантастычны матч супраць «Променя», двойчы забіўшы і аддаўшы адзін галявы пас. Цяпер менавіта форвард «Слуцка» на вяршыні спісу бамбардзіраў.

Прагноз «НН»: БАТЭ пераможа з розніцай больш чым 2 галы.

«Нёман» — «Дынама» (Мінск)

Аляксандр Наёк радуецца забітаму голу. Фота ФК «Дынама» (Мінск).

Падобна, што самы непрадказальны і цікавы матч пятага тура. Гарадзенец Максім Лукашэвіч аддаў пакуль самы прыгожы пас гэтага чэмпіянату, элеганта «чарпачком» перакінуўшы мяч на Яблонскага ў гульні з «Тарпеда». Гэта прынесла гродзенцам першую перамогу ў турніры. Магчыма, цяпер Гродна крыху разняволіцца і будзе дзейнічаць больш цікава. Думаецца, што гродзенцы зробяць выдатную падтрымку сваёй камандзе ў гэтую суботу.

У «Дынама» нібыта ўсё і добра. Але на справе не ўсё так бясхмарна. Стала вядома, што спартыўны дырэктар каманды Андрэй Лаўрык сышоў з каманды пасля таго, як рассварыўся з настаўнікам каманды Сяргеем Гурэнкам. Былыя сябры цяпер увогуле не размаўляюць. Зрэшты, гэта ўсё здагадкі. Факты ж застаюцца такімі, што «Дынама» не прайграе ўжо 10 матчаў запар.

Прагноз «НН»: «Нёман» не прайграе.

«Прамень» — «Дняпро»

«Прамень» пакуль не радуе сваіх нешматлікіх фанатаў. Пасля чатырох тураў каманда знаходзіцца на апошнім месцы ў табліцы. Яўген Шыкаўка прадэманстраваў клас, як трэба гуляць у вышэйшай лізе. «Прамень» зноў правядзе матч на САКу. Настаўнікі каманды пакуль жа плююцца, што пляцоўка зусім не падрыхтаваная да гульняў.

«Дняпро» — адно з галоўных адкрыццяў чэмпінату. А іх 19-гадовы паўабаронца Уладзіслаў Фядосаў, які незразумела адкуль ўзяўся ў «вышцы», набірае пункты, каб напрыканцы сезона перайсці ў больш моцны клуб. Калі не здарыцца ніякага форс-мажору, то «Дняпро» абавязаны класці ў сваю скарбонку яшчэ тры пункты і ўрывацца ў прызавую тройку.

Прагноз «НН»: «Дняпро» пераможа.

«Смалявічы» — «Віцебск»

Фота ФК «Віцебск» з vk.com.

«Смалявічы» ў добрым сэнсе слова здзіўляюць. Каманда не саступіла нікому без барацьбы, а ў мінулым туры ледзь не стварыла самую гучную сенсацыю. Толькі на апошняй хвіліне брэсцкае «Дынама» змагло вырваць нічыю. Суровы настаўнік «Смалявічаў» заўважыў: «Мы ж не са збору ўраджаю кукурузы прыехалі». Маўляў, чаму тут здзіўляцца.

35-гадовы бразілец Рафаэль Ледэсма здзіўляў усіх сваёй фенаменальнай тэхнікай у гульні з БАТЭ. Гэтага было мала для перамогі, але дастаткова, каб стаць хітом тура. У Віцебску ўдалося скалаціць вельмі баяздольную банду. І, мабыць, каманда марыць пра медалі. Але, здаецца, што мяжа клуба — гэта 5—6 месца.

Прагноз «НН»: «Смалявічы» не саступяць.

«Гарадзея» — «Тарпеда-БелАЗ»

«Гарадзея» на дадзены момант — галоўнае расчараванне пачатку першынства. Калі ў настаўніка «цукровых» Сяргея Яромкі спыталі, ці не разглядае ён варыянт з адстаўкай, то журналіст пачуў у свой бок рэзкае: «Ты што, звар’яцеў?» Калі Яромка хоча, каб крэсла пад ім перастала хістацца, то трэба перамагаць.

Што тычыцца жодзінскага «Тарпеда», то каманда не хапае зорак з неба, але і сваё не аддае. Кубараву ўдалося збіць моцны клуб, але дастаткова сумны.

Прагноз «НН»: нічыя.

Зноў жа заклікаем вас хадзіць на стадыёны і заўзець за ўлюбёныя клубы. Іншых у нас няма. А каб прагляд футболу быў больш цікавым, раім зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру