uvd.mogilev.by
У Быхаўскім раёне скралі каля 200 метраў рэек вузкакалейнай чыгункі, што вядзе на торфараспрацоўкі. Па падазрэнні ў крадзяжы затрымалі трох мясцовых жыхароў, заведзена крымінальная справа, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Пра крадзеж рэек на паўтары тысячы рублёў паведаміў майстар ААТ «Торфапрадпрыемства Дняпроўскае». На 21-м кіламетры чыгункі каля вёскі Боўкі недалічыліся 200 метраў рэек.
У лесе міліцыя знайшла схаванае абсталяванне, якое выкарыстоўвалі для дэмантажу рэек і іх распілоўвання. Па падазрэнні ў крадзяжы чыгункі і здачы яе на металалом затрымалі трох мясцовых жыхароў. Ім 23, 24 і 32 гады.





