Па падазрэнні ў здзяйсненні хуліганскіх дзеянняў шукаюць мужчыну, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» у Першамайскім РУУС.

- Каля 23:00 25 сакавіка на выхадзе з падземнага пераходу станцыі метро «Усход» ён ударыў кулаком у шкло і разбіў яго, — распавяла афіцыйны прадстаўнік Першамайскага РУУС Кацярына Дабравольская.

Прыкметы: на выгляд 30-35 гадоў, рост 170—175 см, спартыўнага целаскладу, валасы цёмныя, мадэльная стрыжка (па баках коратка паголены, на макушцы і ззаду валасы даўжэйжыя). Быў апрануты ў цёмную куртку, чорную байку з капюшонам, цёмныя джынсы або штаны, цёмны абутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0