Bloomberg

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у чацвер, што дата і месца яго сустрэчы з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам яшчэ не вызначаныя.

«Разглядаюцца тры ці чатыры магчымыя даты сустрэчы і пяць месцаў, дзе яна магла б адбыцца», - адзначыў ён у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News.

«Па-першае, справы з Паўночнай Карэяй ідуць выдатна, паглядзім як усё вырашыцца», — сказаў Трамп. Ён дадаў, што сустрэча Пампеа і Кім Чэн Ына «была выдатнай».

«Яны дамовіліся, яны правялі больш за гадзіну на сустрэчы», - адзначыў Трамп. Пры гэтым, ён запэўніў, што ЗША «нічога не саступілі» Пхеньяну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру