У Мінску ў расійскага музыканта знайшлі гашыш, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Адзін з салістаў музычнага гурта з Краснаярска, які прыехаў у Мінск на гастролі, быў затрыманы 23 красавіка. У 29-гадовага хлопца былі выяўленыя наркотыкі.

Ён прыцягнуў увагу міліцыянера, калі хацеў прайсці на мерапрыемства ў гонар стварэння аднаго са сталічных футбольных клубаў. У торбе ў маладога чалавека быў знойдзены тубус для фотастужкі, дзе былі два скруткі з фальгі з рэчывам унутры.

Спецыялісты Цэнтральнага апарату Дзяржкамітэта судовых экспертыз высветлілі, што рэчыва са скруткаў — гашыш. Хлопец быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Ён растлумачыў, што прывёз наркотык з Расіі, адкуль прыбыў на гастролі тура са сваім гуртам.

У дачыненні да музыкі распачата крымінальная справа па ч.1 арт.328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). Санкцыя названай частцы артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру