Лідзія Ярмошына распавяла пра тры змены у Канстытуцыю, якія рэкамендаваў бы ЦВК, паведамляе Tut.by са сслыкой на БелТА.

«Цэнтральная выбарчая камісія ў цяперашні час не задзейнічана ў ліку тых арганізацый, якія ўносяць прапановы аб неабходных зменах у Канстытуцыю. Мы скажам ужо пасля як эксперты. Адзінае, калі б Цэнтральнай камісіі задалі пытанні, то мы ўнеслі б тры прапановы», — сказала кіраўнік ЦВК.

«Па-першае, паменшылі б колькасць абмежаванняў выбарчых правоў грамадзян, выключыўшы адтуль права на ўдзел у галасаванні асоб, якія да прысуду суда знаходзяцца пад вартай. Паколькі людзі, якія знаходзяцца ў дадзеных месцах, яшчэ не асуджаныя судом і з фармальнага пункту гледжання не з'яўляюцца вінаватымі. Такім чынам, яны павінны ўдзельнічаць у галасаванні.

Таксама ЦВК лічыць неабходным выключыць інстытут адклікання дэпутата як непрацуючы і які не мае патэнцыйных магчымасцяў прымянення.

Трэці момант — сыход ад права вылучэння і наогул удзелу ў выбарах працоўных калектываў. Прычынай такой прапановы з'яўляецца тое, што дадзеная норма ўсё менш працуе. Калі працоўныя калектывы яшчэ актыўна вылучаюць сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій, то кандыдатаў у дэпутаты ад іх можна ўбачыць толькі на мясцовых выбарах, на парламенцкіх дадзеная норма рэдка ўжываецца».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру