Еўрапал разам з Нацыянальным крымінальным агенцтвам Вялікабрытаніі (NCA) заблакавалі сайт Webstresser.org, звязаны з мільёнамі кібератак па ўсім свеце. Пра гэта паведамляе Bleeping Computer.

Журналісты называюць сайт «найбуйнейшым сэрвісам для DDoS-нападаў»: ён дазваляў злачынцам замаўляць атакі, частка з якіх пасля была накіравана на вядучыя банкі Вялікабрытаніі. Супрацоўнікі NCA ўпэўненыя, што зламыснікі выкарысталі Webstresser для нападу на фінансавыя ўстановы ў 2017 годзе: тады банкі панеслі страты ў сотні тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Вартавыя парадку ўжо арыштавалі шасцярых падазраваных у стварэнні сэрвісу. «Злачынцы па ўсім свеце выкарыстоўвалі webstresser.org, які можна было арандаваць усяго за 14,99 даляра ЗША, каб запусціць больш за чатыры мільёны нападаў», — заявіў прадстаўнік нацыянальнага крымінальнага агенцтва. Ён дадаў, што замовіць DDoS-напад на сайце маглі нават тэхнічна неадукаваныя карыстальнікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру