25 красавіка на пасяджэнні грамадскіх актывістаў быў створаны камітэт па вызваленні палітвязняў, паведаміла ў сваім фэйсбуку яго каардынатар Марына Адамовіч. На першым пасяджэнні ўдзельнікі камітэта абмяркоўвалі, як дапамагчы асуджанаму на тры гады за супраціў міліцыянтам у цывільным Святаславу Барановічу.

Сябры камітэта заклікаюць прызнаць Барановіча палітвязнем.

«Мы расцэньваем пераслед Святаслава Барановіча, як і зняволенне Змітра Паліенкі, і нядаўняе затрыманне незалежнага журналіста Змітра Галко, таксама абвінавачаных у нападзе на супрацоўнікаў міліцыі, як адназначны пасыл улады грамадзянскай супольнасці, скіраваны на запалохванне грамадства, падаўленне яго волі да супраціву гвалтоўным дзеянням і перадухіленне мірных пратэстных акцый. Камітэт па вызваленні палітвязняў адназначна і аднагалосна вызнае Святаслава Барановіча палітвязнем і заклікае беларускую і міжнародную грамадскасць да салідарнасці з ім», — гаворыцца ў заяве.

Дарэчы 4 мая ў Мінскіі гарадскім судзе будзе разглядацца апеляцыйная скарга на прысуд Святаславу. Пачатак а 10-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0