На арт-перфомансе не будзе ні звыклай тэатральнай сцэны, ні сядзенняў. Толькі мінімалістычныя дэкарацыі і нязмушаная атмасфера піўнога паба. У альтэрнатыўным тэатры няма неабходнасці чакаць антракту, каб папесціць сябе чымсьці смачненькім. «Стравай дня» ў меню TNT стане галоўны новы Karol Jan Ruby. Аматары незвычайнага піва дакладна ацэняць фруктовую навінку. Дзякуючы даданню натуральнага соку вішні Karol Jan Ruby атрымаў насычаны гранатавы колер і смак саспелай вішні, а экстракт соладу Ruby дадае напою прыемную гарчынку.

— Мы невыпадкова выбралі менавіта такі фармат для прэзентацыі новага гатунку Karol Jan Ruby. Піваварэнне — гэта таксама мастацтва, у якім ёсць свае законы і правілы, але ў той жа час павінна быць месца для смелых ідэй, — кажа галоўны півавар «Аліварыі» Наталля Арлова.

— Працягваючы традыцыі графа Чапскага, мы натхняемся еўрапейскай культурай і ствараем новыя трэнды ў нашай краіне. У свой час дзякуючы Каралю Яну Чапскаму ў Мінску пабудавалі першы тэатр, а мы, у сваю чаргу, пакажам беларусам новы тэатральны жанр.

Незвычайны перформанс — вынік творчага тандэму Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і акцёра Андрэя Саўчанкі. У сваёй арыгінальнай пастаноўцы «Сад» Саўчанка выступае і рэжысёрам, і адзіным акцёрам, які выконвае ўсе ролі п'есы. У новым жа перформансе разам з ім на сцэну выйдуць артысты балета, якія прэзентуюць танцавальную версію «Вішнёвага саду», сезонная прэм'ера якога адбудзецца на вялікай сцэне Музычнага тэатра напярэдадні Art Beer Performance.

Уваход на мерапрыемства вольны, але абмежаваны магчымасцямі пляцоўкі і толькі 18+.

Куды ісці: у TNT Rock Club

Адрас: Рэвалюцыйная, 9

Калі: 2 мая

У колькі: 18:30

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0