Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

У МЗС Беларусі атрымалі ноту МЗС Літвы і рыхтуюць адказ. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, піша Tut.by.

«Вычарпальны каментар па дадзенай сітуацыі ўжо быў дадзены МНС і Мінэнерга Беларусі. Таму відавочна, што інфармацыя аб нейкім «пажары» і здагадкі былі спецыяльна прымеркаваныя да гадавіны трагічнай катастрофы на ЧАЭС і выкарыстоўваюцца ў адкрыта палітычных і прапагандысцкіх мэтах», — адзначыў Дзмітрый Мірончык.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі таксама паведаміў, што ў ведамстве атрымалі ноту літоўскага боку.

«Накіравалі зварот МЗС Літвы ў кампетэнтныя беларускія структуры і аператыўна падрыхтуем афіцыйны адказ», - паабяцалі ў МЗС.

26 красавіка, у гадавіну чарнобыльскай трагедыі, у МЗС Літвы выклікалі пасла Беларусі Аляксандра Караля. Яму ўручылі ноту з просьбай прадаставіць падрабязную інфармацыю пра інцыдэнт, які адбыўся 17 лютага на БелАЭС.

Напярэдадні антыядзерны актывіст Мікалай Уласевіч паведаміў, што 17 лютага ў сістэме аварыйнай абароны рэактара на АЭС адбылося ўзгаранне падчас выпрабавальнага запуску абсталявання сістэмы аварыйнай абароны рэактара. БелАЭС і МНС абверглі факт пажару. Па дадзеных ведамстваў, гаворка ідзе аб кароткім замыканні на часовым сілавым кабелі, якая гарантуе электразабеспячэнне вежавага крана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0