«Мы ведаем, як гэта бывае: знаходзячыся за рулём, раптам бярэш тэлефон, каб адказаць на званок ці адправіць паведамленне, — кажа Ёхан Карлсан, брэнд-менеджар у стакгольмскім падраздзяленні Volkswagen, — аднак у гэты момант верагоднасць патрапіць у ДТЗ павялічваецца ў 23 разы».

Усяго будзе выпушчана 153 чахлы. Сродкі, атрыманыя ад іх продажу, пойдуць дабрачыннай арганізацыі Trafikskadefonden, якая займаецца дапамогай людзям, што пацярпелі ў аварыях. Каштуе адзін такі чахол 599 шведскіх крон (каля 70 даляраў).

Мы спадзяёмся, што чахол для тэлефона, зроблены з машын, пабітых у такіх аварыях, прымусіць чалавека падумаць двойчы, перш чым узяць у рукі тэлефон. Чахол будзе маўклівым напамінам пра тое, што варта сачыць за дарогай», — сказаў Ёхан Карлсан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?