Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Бабруйскага гарвыканкама выявілі злачынную схему, у якой удзельнічалі топ-менеджары дзяржаўных прадпрыемстваў горада, паведамляе БелТА.

Службовыя асобы ААТ «ТАіМ», «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» па папярэдняй дамоўленасці з пастаўшчыкамі лабіравалі іх інтарэсы па пастаўцы тавараў. За свае «паслугі» яны атрымлівалі хабар у памеры 2% ад сумы пералічаных грошай.

У пачатку красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ААТ «Бабруйскаграмаш» пры атрыманні чарговага хабару ў $ 1415, а таксама хабарадавальніка — прадстаўніка камерцыйнай структуры.

У канцы красавіка супрацоўнікамі АБЭЗ УУС быў затрыманы намеснік дырэктара ААТ «ТАіМ», які ў якасці пасярэдніка атрымаў у чэрвені 2017 года хабар у $300 за вырашэнне пытання аб заключэнні дамоваў. Праз месяц ён атрымаў $750.

У дачыненні да службовых асоб была абрана мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, расследаванне крымінальных спраў працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0