«У адным з інтэрв'ю вы сказалі, што Беларусь шмат у чым залежыць ад Расіі, «таму лічыць, што Беларусь з'яўляецца катэгарычна асобнай або зусім самастойнай дзяржавай, напэўна, было б наіўна», — запыталася журналістка.

— Я тады яшчэ больш рэзка выказаўся, быў рэзананс. Я сказаў, што мы хацелі б, каб Беларусь была сувэрэннай дзяржавай, там ёсць рэшткі суверэнітэту. Можа быць, я выказаўся занадта рэзка, згодны. Але я шчыра сапраўды жадаю, каб Беларусь была сувэрэннай дзяржавай дэ-факта, не толькі дэ-юрэ. І тыя галіны, у якіх краіна мае магчымасць весці сябе незалежна, павінны захавацца. Гэта тычыцца не толькі энергетычнай палітыкі, але і бяспекі, і абароны. Наколькі гэта фактычна мае месца, кожны можа меркаваць па сваім досведзе, я проста выказаў сваё меркаванне і жаданне, каб Беларусь захавала статус суверэннай дзяржавы на карысць сваёй краіны і рэгіёна.

«Якія, па-вашаму, крокі Беларусь павінна зрабіць, каб стаць такой незалежнай, якой вы ёй зычыце стаць?» — запыталася журналістка.

— Я не буду дыктаваць, якія крокі павінна прадпрымаць суверэнная дзяржава, сама Беларусь гэта вырашыць. Але пажадана, каб пры гэтым і ўнутры краіны таксама яна кіравалася дэмакратычнымі нормамі. Вырашаць за Беларусь мы, вядома, не будзем, яна павінна весці самастойную палітыку, наколькі гэта магчыма.

«Як вам бачыцца, Мінск у адносінах з Літвой хутчэй пераследуе свае інтарэсы або часцей ідзе за лініяй Масквы?»

— Цяжка сказаць. Па-мойму, дзе магчыма, у Мінска ёсць сваё меркаванне — гэта тычыцца эканамічнай палітыкі, дзе яму ўдаецца прагматычна глядзець на сітуацыю. Што ж тычыцца вайсковай інтэграцыі, я мяркую, што тут вельмі моцны ўплыў суседа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?