У Брэсце падчас пажару ў жылым доме загінулі два чалавекі. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Пажар у жылым цагляным доме на вул. Баўманскай адбыўся сёння ноччу. У агні загінулі мужчына 1973 году нараджэння і жанчына 1977 года нараджэння, якія знаходзіліся ў гасцях. Пашкоджаны дах, перакрыцце, унутраная аздабленне і маёмасць. Прычына пажару высвятляецца. Папярэдняя версія - неасцярожнасць з агнём падчас курэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0