У заяве клуба гаворыцца, што аперацыя прайшла паспяхова, аднак для аднаўлення Фергюсану неабходна прайсці курс інтэнсіўнай тэрапіі.

Сям'я Алекса Фергюсана звярнулася з просьбай забяспечыць недатыкальнасць прыватнага жыцця.

76-гадовы шатландзец пакінуў пасаду настаўніка манкуніянцаў у маі 2013 года, заваяваўшы 38 футбольных трафеяў за 26 гадоў на чале клуба, у тым ліку 13 тытулаў чэмпіёна Англіі і два кубкі Лігі чэмпіёнаў.

У мінулую нядзелю Фергюсан пабываў на хатнім стадыёне МЮ «Олд Трафард», дзе перад матчам 36 тура чэмпіянату Англіі ўручыў памятную ўзнагароду трэнеру «Арсенала» Арсен Венгер.

Пасля завяршэння трэнерскай кар'еры Алекс Фергюсан увайшоў у раду дырэктараў «Юнайтэд», а таксама стаў глабальным амбасадарам клуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?