Прадстаўнік кампаніі CallaCrew адзначыў, што ў Карвальё «адбылася фатальная сутычка з жырафай падчас здымак».

Таксама паведамляецца, што аператара забіла жырафа па мянушцы Джэральд. Інцыдэнт адбыўся, калі Карвальё знаходзіўся пад жырафай — жывёла нахілілася, каб паглядзець на мужчыну, і ўдарыла яго галавой. Аператара даставілі ў бальніцу Ёханэсбурга, аднак ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Жырафа жыве на ферме Glen Afric Country Lodge у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. На сайце фермы адзначаецца, што «наведвальнікі могуць паглядзець зблізку на многіх насельнікаў дзікай прыроды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?