Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 мая 2018 года, па папярэдніх звестках, склалі 7 038,1 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За красавік 2018 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 43,5 млн. даляраў ЗША (на 0,6 працэнта) пасля зніжэння ў сакавіку 2018 года на 98,8 млн. даляраў ЗША (на 1,4%).

Павелічэнню ўзроўня міжнародных рэзервовых актываў у красавіку спрыялі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Урадам і Нацыянальным банкам у красавіку выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 332 млн. даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0