Набліжаюцца вакацыі. І крама «Дарэчы» паклапацілася пра тое, каб вы выглядалі яскрава і стылёва падчас летніх вандровак і прыгодаў. А таксама — неслі з сабою і ў літаральным сэнсе на сабе беларускае слова. 

Цішоткі новых серый «Вандроўнікі» і «Словы» даюць такую магчымасць.

І гэта яшчэ не ўсе летнія сюрпрызы.

Адзін з самых папулярных турыстычных кірункаў для беларусаў — Украіна. У цішотцы з трызубам, напэўна, атрымаеце зніжку ў палове тамтэйшых кавярняў.

А мо наадварот хочацца расказаць жыхарам краіны, па якой вандруеце, пра сябе? У цішотцы «Дарэчы, беларус» вы гарантавана не забудзецеся пра свае карані і славутых суайчыннікаў. 

Пабачыць увесь асартымент можна ў сацыяльных сетках «Дарэчы», а яшчэ і патрымаць у руках — у краме ў ГЦ «Сілуэт» (вул.Харужай, 1а).

«Мы пачыналі з дзесяці таварных пазіцый. Цяпер іх у нас — пяцьсот», — кажа ўласнік крамы «Дарэчы» Вадзім Макей.

Часу да чэрвеня застаецца ўсё менш. Таму — «Зараз ці ніколі».

ІП Макей Вадзім Уладзіміравіч УНП 192588587

ІП Макей Вадзім Уладзіміравіч УНП 192588587

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0