ТАСС
Свой чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін Уладзімір Пуцін мае намер прысвяціць «служэнню людзям і Айчыне», заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы адразу пасля ўступлення на пасаду.
«Для мяне гэта перадусім», — запэўніў Пуцін, падзякаваўшы грамадзянам Расіі за высокі ўзровень шчырай падтрымкі на выбарах. «У гэтай падтрымцы вера і надзея на тое, што Расія і надалей будзе ўмацоўваць сваю магутнасць, а людзі будуць жыць лепш», — дадаў прэзідэнт.
Ён таксама адзначыў неабходнасць «глыбокіх пазітыўных пераменаў унутры краіны», якая павінна быць «сучаснай і дынамічнай», смела прымаючы выклікі часу. Па словах Пуціна, рашэнні, якія трэба будзе прыняць, будуць вызначаць лёс Расіі на дзесяцігоддзі наперад.