Няшчасны выпадак адбыўся на чыгуначнай станцыі Лясы, піша БелТА.
Электрацягніком Брэст — Баранавічы быў траўмаваны 54-гадовы мужчына з Новых Засімавічаў. У гэты момант ён сядзеў на краі перона. Пацярпелага з рознымі траўмамі шпіталізавалі ў Пружанскую бальніцу. Дактары больш за суткі змагаліся за жыццё пацыента, аднак ён памёр.
Мужчына нідзе не працаваў, жыў адзін.