Даходы памерамі больш за 1 мільён грыўняў (больш за 75 тыс. беларускіх рублёў), атрыманыя ў 2017 годзе, задэкларавалі 4063 плацельшчыкаў, паведаміў в.а. старшыні Дзяржаўнай фіскальнай службы Міраслаў Продан.

Найбольшую колькасць мільянераў — 2270 чалавек складаюць грамадзяне ва ўзросце ад 45 гадоў і вышэй.

У той жа час самому маладому падаткаплатніку споўнілася 7 гадоў (Чаркасы), а самаму старэйшаму — 99 гадоў (Кіеў), піша Украінская праўда.

Амаль 44% ад агульнай колькасці мільянераў жыве ў Кіеве — 1816 чалавек. Сярод лідараў таксама Харкаўская — 299, Днепрапятроўская — 269, Кіеўская — 275 і Адэская — 207 вобласці», — паведаміў Продан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0