22-гадовы аўстраліец усталяваў новы рэкорд па зборцы кубіка Рубіка, справіўшыся з задачай за 4,22 секунды, паведамляе Cnet.

Новы рэкорд быў пастаўлены на міжнародных спаборніцтвах у Мельбурне. Рэкардсмен Фелікс Земдэгс ужо аднойчы быў самым хуткім «зборшчыкам» - у 2016 годзе ён уклаўся ў 4,73 секунды. Але пасля гэты рэкорд пабіў амерыканец Патрык Понс, сабраўшы кубік за 4,69 секунды.

Таксама ў 2015 годзе Земдэгс паставіў рэкорд па зборцы кубіка Рубіка адной рукой, справіўшыся з 6,88 секунд. А ў 2017 годзе ён паставіў рэкорд па зборцы ўскладненай версіі кубіка Рубіка, 7х7х7 квадратаў, сабраўшы яго за 2 хвіліны 6,73 секунды. У 2013 годзе на чэмпіянаце ў Лас-Вегасе Земдэгс быў прызнаны найлепшым у свеце зборшчыкам кубіка Рубіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0