Жыхарка Мінскага раёна знаходзіцца пад следствам з-за інтымнай сувязі з падлеткам, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.
Інфармацыя аб сэксуальнай сувязі 26-гадовай жыхаркі Мінскага раёна з 15-гадовым падлеткам паступіла ў аператыўна-дзяжурную службу Мінскага РУУС.
Жанчыну падазраюць у тым, што на працягу прыкладна двух месяцаў неаднаразова ўступала ў сувязь з падлеткам, з якім пазнаёмілася ў сацыяльных сетках. Цяпер жанчына знаходзіцца пад следствам.
Распачата крымінальная справа па ч.1 ст.168 КК (палавыя зносіны з асобай, якая заведама не дасягнула 16-гадовага ўзросту).





