Рух транспарту будзе абмежаваны ў раёне плошчы Перамогі ў Мінску 9 мая, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

З 10.00 да заканчэння ранішніх мерапрыемстваў, а таксама з 17.00 да канца вячэрніх мерапрыемстваў у цэнтральнай частцы горада 9 мая будуць уведзены часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту па пр.Незалежнасці ад вул.Я.Купалы да вул.Казлова, па вул.Захарава ад пр.Незалежнасці да вул.Першамайскай і па вул.Кісялёва ад пр.Незалежнасці да вул.Чырвонай.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе планаваць свой маршрут з улікам гэтай інфармацыі.

На плошчы Перамогі 9 мая ў 12.00 адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў, з 21.30 да 23.00 там жа будзе адбывацца гала-канцэрт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0