У чарговым матчы чэмпіянату свету па хакеі, што праходзіць у Даніі, зборная Беларусі прайграла Расіі з лікам 0:6 (0:1, 0:3, 0:2).
Беларусь гуляе ў адной групе з Францыяй, Расіяй, Швейцарыяй, Чэхіяй, Аўстрыяй і Славакіяй.
Пакуль у беларусаў 0 ачкоў — усе гульні наша каманда прайграла. Шанцы застацца ў хакейнай эліце змяншаюцца з кожнай гульнёй.
Наступная гульня будзе 9 мая — матч са Швейцарыяй (пачатак у 17:15).





