Па інфармацыі выдання, Крымскі казачы полк уваходзіць у Саюз казакоў-воінаў Расіі і Замежжа, узначалены Мікалаем Дзьяканавым.

Паведамляецца, што ў Дзьяканава і яго падначаленых — багаты вопыт удзелу ў палітычных акцыях і баявых дзеяннях. Іх уздым пачаўся незадоўга да расійска-ўкраінскага канфлікту.

Крымскі казачы полк, як арганізацыя, быў створаны толькі 15 сакавіка 2014 года, за дзень да «крымскага рэферэндуму». У яго склад увайшлі каля 400 чалавек.

«Пасля «крымскай вясны» казакі Дзьяканава адправіліся ваяваць на Данбас. Сам есаул (Дзьяканаў) пра бітвы на тэрыторыі ўсходняй Украіны выказваўся стрымана, распавядаючы аб паспяховых баявых дзеяннях у Снежным і на Саур-магіле (украінская армія страціла забітымі больш за 1000 чалавек)», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0