Некаторыя школы могуць даць фору гімназіям, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка, каментуючы па просьбе журналістаў навацыі, якія закранулі гімназіі.

Ігар Карпенка адзначыў, што сёння школы размешчаны досыць кампактна, таму ў кожнага дзіцяці ёсць магчымасць наведваць навучальную ўстанову, якая знаходзіцца ў крокавай даступнасці або досыць блізка. Ажыятаж, які паднялі вакол гімназій у Мінску, неабгрунтаваны. У любой сталічнай школе створаны добрыя ўмовы для навучання дзіцяці. Да таго ж некаторыя з іх могуць даць фору гімназіям па якасці адукацыі, дадаў ён.

Таксама міністр лічыць, што не варта пазбаўляць дзяцей дзяцінства. Замест таго, каб весці дзіця ў першы клас пры гімназіі ў іншым раёне, лепш аддаць яго ў школу па месцы жыхарства, і ён лішнюю гадзіну паспіць.

«Калі паўстане пытанне прафілізацыі, а гэта будзе ў старэйшым узросце, ён зможа зрабіць свядомы выбар», — упэўнены Ігар Карпенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?