На сваім сайце Bellingcat паведамляе, што ёй удалося высветліць асобы дзевяці расійскіх афіцэраў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у гэтай аперацыі. Сярод іх — адзін генерал, два палкоўнікі і тры падпалкоўнікі, гаворыцца ў паведамленні групы.
Таксама спецыялісты Bellingcat сцвярджаюць, што за дзень да абстрэлу Марыупаля з Расіі на тэрыторыю Украіны былі перапраўленыя дзве батарэі ракетных сістэм залпавага агню (РСЗА).
Акрамя таго, у Bellingcat кажуць, што высветлілі імёны двух расійскіх генералаў, якія прымалі ўдзел у адборы і прызначэнні расійскіх артылерыйскіх спецыялістаў на кіруючыя пасады на ўсходзе Украіны.
Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак у панядзелак таксама заявіў, што СБУ высветліла датычнасьць расійскіх вайскоўцаў да абстрэлу Марыупаля.
Паводле яго слоў, дастаўленыя з Расіі два дывізіёны РСЗА «Град» са складу 200-й асобнай мотастралковай брыгады і 2-й Гвардзейскай Таманскай мотастралковай дывізіі выпусцілі па Марыупалю 120 аскепкава-фугасных снарадаў.
Марыупаль стаў адным з ачагоў узброенага канфлікту на Данбасе ў 2014-2015 гадах. 24 студзеня 2015 года ў выніку абстрэлу жылых раёнаў горада загінулі 30 чалавек, больш за 100 атрымалі раненні.





