Падлетак у кампаніі сяброў шпацыраваў па парэнчах на набярэжнай у Гомелі і ўпаў у раку, паведамляе БелТА. Інцыдэнт адбыўся сёння каля 17.00.
Дзеці забаўляліся, і ўсё адбылося на вачах у дарослых. Па трывозе выйшаў катэр і падлетка дасталі з вады, прыехала хуткая. Дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі. На месцы здарэння працавалі МНС, Асвод, хуткая і міліцыя.





