Michael Candelori / Zuma / Global Look Press

Michael Candelori / Zuma / Global Look Press

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, як чакаецца, абвесціць у аўторак 8 мая, што Злучаныя Штаты выходзяць з ядзернай здзелкі з Іранам. Пра гэта піша The New York Times са спасылкай на еўрапейскіх дыпламатаў, якія ўдзельнічалі ў перамовах па гэтым пытанні з амерыканскім прэзідэнтам.

У прыватнасці, суразмоўцы выдання прызналі, што яны не змаглі пераканаць Трампа ў тым, што выхад ЗША з угоды з Іранам можа прывесці Захад да новай канфрантацыі з Тэгеранам.

Агенцтва таксама прыводзіць заяву аднаго з высокапастаўленых еўрапейскіх дыпламатаў, які прымаў актыўны ўдзел у спробах пераканаць Трампа застацца ў дамоўленасці. Паводле яго слоў, шанцы, што прэзідэнт ЗША захавае пагадненне, застаюцца «вельмі маленькімі».

Напярэдадні вечарам Трамп на сваёй старонцы ў Twitter паведаміў дакладныя тэрміны свайго рашэння. «Я абвяшчу сваё рашэнне па ядзерным пагадненні з Іранам у Белым доме 8 мая а 14:00 [21:00 па Мінску]», - напісаў амерыканскі прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?