Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі 9 мая, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

«Гэта свята прасякнута моцнымі эмоцыямі і пачуццямі: горыччу страты мільёнаў бязвінных жыццяў, радасцю вызвалення ад фашысцкага прыгнёту, усведамленнем няўстойлівасці міру і адказнасцю за яго»

«Мы назаўсёды захаваем праўдзівую гісторыю той вайны. Перададзім будучым пакаленням разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы - надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм народа-пераможцы навекі застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці», — гаворыцца ў віншаванні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна