У перадачы «Спорт-клуб» на АНТ экс-галоўны трэнер мінскага «Дынама» Любамір Покавіч выказаў здзіўленне, што нашай зборнай пагражае рэальны вылет з вышэйшага дывізіёна на чэмпіянаце свету па хакеі ў Даніі, паведамляе Прессбол.
«У галаве не ўкладаецца, што беларуская каманды можа вылецець з вышэйшага дывізіёна. У чым праблемы? Трэба знайсці добрага першага брамніка, якому можна было б даверыцца, бо ад надзейнасці апошняй мяжы залежыць вельмі многае», — сказаў ён.
Нагадаем, што на ЧС Беларусь прайграла ў трох матчах, прапусціўшы 17 шайбаў (0:5, Швецыя; 2:6, Францыя; 0:6, Расія). Пасля ўчорашняй паразы Дэйв Льюіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера.





