Колькасць аўтамабіляў без тэхагляду ў Беларусі расце, бо аўтаўладальнікам накладна аплачваць пошліну за допуск да дарожнага руху. У сувязі з гэтым улады даўно кажуць пра тое, што супрацоўнікі ДАІ павінны атрымаць доступ да баз тэхагляду і правяраць наяўнасць тэхагляду проста падчас праверак на дарозе.

Падобна на тое, што база ўжо рыхтуецца і пачалося яе тэставанне. Мы атрымалі спасылку на закрыты сэрвіс.

У меню на афіцыйным сайце «Белтэхагляда» гэтага раздзела яшчэ няма, але спасылка «gto.by/test.html» вядзе на старонку, дзе, увёўшы «Рэгістрацыйны знак» і «Пасведчанне аб рэгістрацыі» аўтамабіля, можна даведацца, да якога дня дзейнічае «Дазвол на допуск да дарожнага руху».

Уводзіць лічбы і літары можна разам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0