Днём 7 мая жыхарка вёскі Ятра Навагрудскага раёна звярнулася ў міліцыю: яе двухгадовая дачка выйшла з дома пагуляцца з сабакам і прапала. Самастойна мама знайсці яе не змагла.
На месца выехала следча-аператыўная група. У ходзе правядзення пошукавых мерапрыемстваў цела дзяўчынкі знайшлі за паўкіламетра ад дома ў неглыбокай рэчцы Ятранка, якая мае моцную плынь.
Бачных цялесных пашкоджанняў на целе дзіцяці не выяўлена. Згодна з папярэднім заключэннем спецыялістаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці прычынай яе смерці з'яўляецца утапленне.
Сям'я ў цэлым характарызуецца станоўча. Маці ў момант выхаду дзяўчынкі на вуліцу была занятая па гаспадарцы, адначасна глядзела яшчэ адно дзіця, якое нарадзіліся менш за месяц таму.





