Аляксандр Лукашэнка заявіў аб недапушчальнасці паслаблення адказнасці ў дачыненні да распаўсюднікаў наркотыкаў. Аб гэтым па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы расказаў журналістам старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

«Абмяркоўвалі пытанні далейшай барацьбы з наркаманіяй і злачынствамі, звязанымі з наркотыкамі. Кіраўнік дзяржавы адназначна адзначыў, што паслабленні ў дачыненні да збытчыкаў і распаўсюднікаў наркотыкаў быць ніякага не можа.

У дачыненні да спажыўцоў магчымыя нейкія паслабленні, — сказаў старшыня Вярхоўнага суда. — А што тычыцца той формы, якая сёння выбрана групай маці, то гэта з'яўляецца недапушчальным, гэта ціск і ўмяшанне ў правасуддзе. і гэта не той спосаб, які павінен быць у нас».

Валянцін Сукала адзначыў, што існуе законны парадак разгляду і вырашэння пытанняў па кожнай канкрэтнай скарзе. Пры гэтым ён канстатаваў, што з ліку маці асуджаных, што абвясцілі галадоўку, у Вярхоўны суд звярталіся толькі шэсць. «Прычым дзве атрымалі, як мне здаецца, па скаргах станоўчы адказ. Пакаранне было зніжана. Таму ёсць законны спосаб звароту ў Вярхоўны суд з нагляднымі скаргамі па кожным канкрэтным выпадку. Але нейкага паслаблення ўсеагульнага, асабліва для распаўсюднікаў, як заявіў кіраўнік дзяржавы, не прадугледжана», — сказаў старшыня Вярхоўнага суда.

Адказваючы на пытанне пра запланаваныя абмеркаванні ў парламенце змяненняў у Антынаркатычнае заканадаўства, Валянцін Сукала сказаў: «Гаворка ішла менавіта пра гэта. Каб у тым праекце, які будзе, прадугледзець нейкую магчымую палёгку толькі ў дачыненні да спажыўцоў».

Старшыня Вярхоўнага суда таксама звярнуў увагу на той факт, што і ў дзейным заканадаўстве для спажыўцоў наркотыкаў прадугледжаны альтэрнатыўныя меры пакарання, не звязаныя з пазбаўленнем волі. Так, санкцыя ч.1 арт.328 Крымінальнага кодэкса за незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўку, набыццё, захоўванне, перавозку або перасылку наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.
«Там пазбаўленне волі прызначаецца толькі ў дачыненні да 30% асоб. Дзе раней судзімыя, магчыма, нейкія асацыяльныя асобы. А ў дачыненні да астатніх прызначаецца пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Так што ў прынцыпе для спажыўцоў практыка прызначэння пакаранняў з'яўляецца вытрыманай і абранай», — лічыць Валянцін Сукала.

«Што тычыцца пакаранняў для распаўсюднікаў, збытчыкаў, вытворцаў наркотыкаў, то, вядома, там санкцыі суровыя, але суддзі выконваюць свой абавязак. Яны працуюць у рамках таго закона, які ёсць. Яны не маюць права карэктаваць закон. І яны ад імя дзяржавы выносяць менавіта тыя пакаранні, якія прадугледжаны ў законе», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0