Паўабаронца «Барселоны» Андрэс Ін'еста працягне кар'еру ў чэмпіянаце Японіі. Паводле інфармацыі ESPN, 33-гадовы іспанец узгадніў кантракт з японскім клубам «Вісел Кобе».
Тэрмін пагаднення складзе 3 гады. Штогадовая зарплата Ін'есты будзе раўняцца 30 млн далярам.
Вялікую ролю ў пагадненні згуляў уладальнік «Вісел Кобе» Хірошы Мікітані, які таксама з'яўляецца генеральным дырэктарам кампаніі Rakuten, тытульнага спонсара «Барселоны».
Пасля 13 тураў японскі клуб займае 10-е месца ў чэмпіянаце Японіі. За каманду гуляе нямецкі форвард Лукаш Падольскі





