Прыкладна ў 14 гадзін 8 мая пасажыры паведамілі пра падазроны прадмет на станцыі метро «Каменная горка». На месцы працуюць сапёры, цягнікі пакуль ідуць толькі да «Кунцаўшчыны».
«Быў выяўлены безгаспадарны заплечнік, які спрацоўвае на металадэтэктар. Паводле інструкцыі, на месца выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу. З 14.00 станцыя часова зачынена», — паведаміў прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб.





