Тры былыя прэзідэнты Украіны — Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка — падпісалі сумесны зварот, у якім падтрымалі ідэю стварэння ва Украіне памеснай аўтакефальнай царквы. Пра гэта яны заявілі на сумеснай прэс-канферэнцыі.

«Мы лічым, што прадастаўленне аўтакефаліі Канстанцінопальскай маці — царквой сыграе важную ролю ва ўмацаванні незалежнасці Украіны, духоўнага і нацыянальнага адзінства нашага народа, развіцці рэлігійнай свабоды ва Украіне - будзе спрыяць плённаму міжканфесійнага дыялогу ў нашай краіне», — зачытаў тэкст звароту Леанід Краўчук.

У дакуменце таксама гаворыцца, што аўтакефальная памесная царква стане «непераадольнай духоўнай крэпасцю ў барацьбе з расійскай агрэсіяй супраць Украіны». Экс-прэзідэнты заклікалі да аб'яднання грамадзян, «адказных палітыкаў» і грамадскіх дзеячаў дзеля гэтай мэты.

На Украіне дзейнічаюць тры буйныя царквы — Украінская праваслаўная царква (самакіравальная царква з правамі шырокай аўтаноміі ў складзе Маскоўскага патрыярхату), а таксама Украінская аўтакефальная праваслаўная царква (УАПЦ) і Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП).

УАПЦ і УПЦ КП падпісалі сумесны зварот на імя патрыярха Канстанцінопальскага, у якім папрасілі падтрымаць прашэнне аб аўтакефаліі. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка таксама накіраваў яму сваё прашэнне аб падтрымцы аўтакефаліі, якое таксама падтрымалі дэпутаты Вярхоўнай рады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?