Дырэктар прадпрыемства «Бабруйскмалако» (былы гармалзавод) Таццяна Карнілава была знойдзена раніцай 8 мая ў падсобным памяшканні. Спробы вярнуць да жыцця 47-гадовую жанчыну выніку не далі, паведамляе Коммерческий курьер.

Сярод версій прычын смерці — самагубства.

На прадпрыемстве Таццяна Карнілава працавала з 1992 года. Прайшла шлях ад машыніста вытворчага ўчастка да дырэктара па вытворчасці. У 2015 годзе была прызначаная дырэктарам прадпрыемства.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК Аксана Салянюк: «На месцы працуе следча-аператыўная група, якая праводзіць агляд месца здарэння, высвятляюцца абставіны здарэння. Прызначаны шэраг экспертыз».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0