Ju Peng / AP

Ju Peng / AP

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам. Пра гэта паведаміла агенцтва «Сіньхуа». Перамовы прайшлі 7-8 мая ў кітайскім горадзе Далянь.

Раней аб магчымасці гэтай сустрэчы паведамлялі СМІ, аднак ні з боку КНДР, ні з боку Кітая гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

«Сіньхуа» адзначае, што сустрэча лідараў дзвюх краін прайшла ў сяброўскай атмасферы, яны правялі перамовы, прагуляліся і паабедалі. На перамовах яны абмяняліся у тым ліку думкамі аб адносінах Кітая і КНДР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0