ДАІ ініцыюе адмову ад бестэрміновых вадзіцельскіх пасведчанняў з 2020 года, паведамляе УДАІ МУС Беларусі.
Змены прадугледжаныя законапраектам «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху», згодна з якім пасведчанні старога ўзору прапануецца прызнаваць несапраўднымі з 1 студзеня 2020 года.
«Рэгулярна супрацоўнікі ДАІ выяўляюць факты падробкі або прадастаўлення падробленых вадзіцельскіх правоў. У пераважнай большасці, з-за мінімальных сродкаў абароны, гэта тычыцца вадзіцельскіх пасведчанняў старога ўзору — так званых бестэрміновых. Такія дакументы выдаваліся на тэрыторыі рэспублік былога СССР, а таксама ў Беларусі да 1995 года. На падобныя злачынствы, як правіла, ідуць тыя, у каго няма пасведчання і хто не прайшоў адпаведнае навучанне, што стварае рэальную пагрозу бяспекі дарожнага руху», — адзначылі ў ДАІ.





