Суполка Укантакце «Несмяротны полк. Мінск» паведаміла, што ўсё ж атрымалася атрымаць дазвол ад Мінгарвыканкама на правядзенне мерапрыемства.

«Перамога! Акцыя ўзгодненая з Мінгарвыканкамам. Збор ад 9 да 10 ля Філармоніі (Якуба Коласа). А 10 пачатак шэсця», — напісана ў паведамленні.

Учора прайшла інфармацыя, што гарадскія ўлады не далі дазволу на правядзенне асобнага шэсця «Несмяротнага палка». Гэтую акцыю расійская прапаганда актыўна выкарыстоўвае для прасоўвання ідэй «рускага свету».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?