Сёння раніцай на тэрыторыі АЗС «Беларуснафта» ў Мінску здарыўся пажар. Загарэўся аўтамабіль Audi, які стаяў у чарзе на запраўку. Адразу ж тушыць машыну кінуліся супрацоўнікі станцыі. Выкарыстоўвалі чатыры вялікія вогнетушыцелі, якія выкарыстоўваюцца на АЗС, і машыну патушылі.

Гэта здарылася прыкладна ў 10:32. На тэрыторыю аўтазаправачнай станцыі (праспект Незалежнасці, 156), у раёне перасячэння праспекта і МКАД, заехаў аўтамабіль Audi. Кіроўца збіраўся заправіцца, спыніўся следам за адным аўто, чакаў сваёй чаргі. Раптам, машына загарэлася.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пажар узнік з-за няспраўнасці паліўнай сістэмы аўто. Да тушэння адразу ж прыступілі супрацоўнікі станцыі. Менш чым за 4 хвіліны ўзгаранне ўдалося ліквідаваць.

Людзі ў выніку здарэння не пацярпелі, маёмасць АЗС таксама засталася цэлай. На месца былі выкліканы супрацоўнікі МНС, але пажар быў ліквідаваны да іх прыбыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?